НАВАЛЬНІЦА
Здалёк з-за лесу буркнуў гром.
Маланка паласнула неба,
Ускалыхнула за сялом
Палоску з залацістым хлебам.

Знянацку вецер наляцеў,
Падняўшы карагоды пылу,
Нібы на кімсьці захацеў
Сваю вось гэтак зведаць сілу.

Шаленец моцна за касу
Схапіў бярозку белую,
Як муж раўнівы, ды красу
Не супыні́ць ускіпелую.

А дуб такое не сцярпеў –
У грудзі штурхануў задзіру.
І злосны вецер адляцеў –
Не даспадобы камандзіры.

Парваўшы хмары тоўсты бок,
Маланка бліснула трывожна.
Пярун папхнуў яе знарок
І моцна, і неасцярожна.

І з тых прарэхаў сыпануў
Празрысты дождж, буйны і моцны.
Абмыўшы глебу і траву,
Вясёлку зачапіў за сосны.

Прамоклы вецер раптам сціх.
Маланка косы падабрала.
Гром перастаў злавацца, і
У небе сонейка заззяла.

Лебядзько Марыя, в. Трылес, Стаўбцоўскі раён

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики