|
ПРЫСНІЛАСЯ РОДНАЯ ХАТА
Мне прыснілася родная хата, Дзе пад плотам вяргіня цвіла, Дзе хадзілі ў двары тата з братам, А бабуля з палетка ішла. Я ў хаціне ля печы стаяла, Там цыбулька вісела ў вянках… Я вачыма бабулю шукала, А душу ахапіў нейкі жах. На вяроўках бялізна вісела, Што намыла бабуля мая, Я пазваць яе ціха хацела, Каб сказаць, як люблю яе я. Ні ў двары, ні на лаўцы, ні ў садзе Я бабулі сваёй не знайшла, Постаць знікла даўно ў даляглядзе, І я, сумная, у хату пайшла. Прыбірала яе, падмятала, Посуд мыла, цыбульку зняла. І чакала бабулю, чакала Ды яна да мяне не прыйшла. Потым нешта ў гародзе рабіла, Штось капала, садзіла, мяла… Ды без тых, каго моцна любіла, Наша хата пустою была. Бабко-Аляшкевіч Валянціна, в. Радкава, Салігорскі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|