НОЧ НА СЕНЕ
Смачна чмыхнула карова,
Уздыхнуўшы за сцяной,
Быццам мовай адмысловай
Зноў праверыла сон мой.
Мне не спіцца. Сена – быццам
Той парфумны магазін;
Я – як тая маладзіца:
Пахаў многа, мне ж адзін
Выбраць трэба, самы лепшы,
Непаўторны, лю́бы, свой…
У гадзіне можа першай
Зноў парушаны спакой:
Недзе мышка на гарышчы
Голас ціха падала.
Потым стала зноў зацішна,
Ноч пад коўдру запаўзла.
Праз акенца у прыдашку
Зоркі просяцца ў гумно,
Месяц важнай чарапашкай
Паўзе з імі заадно.
Ды сабака нечакана
Абудзіў начную ціш,
Нібы кажа: яшчэ рана,
Ноч якая, а ты спіш…
Штосьці раптам зашумела
У мяне над галавой –
Вельмі смела птушка села
І прыціхла за страхой.
Потым сумна нехта грукнуў,
Як у бубен, па сцяне.
У палоне розных гукаў
Пратрымала ноч мяне.
Як са сном я не змагаўся,
Ды адолеў усё ж ён.
І салодкім такім здаўся
Той кароткі летні сон.
Не спатрэбіўся гадзіннік
(Дома я яго забыў),
Разбудзіў жывы будзільнік –
Певень клікнуў: «У грыбы!»

Сабалеўскі Віктар (г.Узда)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики