НЯСВІЖ
Нясвіж…
Вокны душы разнасцеж!
Промнямі сэрца натхніш!
Мрояй чароўнай пашчасціш.
У ветразях часу імчыш,
Нясвіж…
У прагнасці, моцы імклівай
Дыхаеш, марыш, звініш.
У хвалі чароўнай цнатлівай
Па-над Зямлёй зіхаціш,
Нясвіж…
Даўнія сцежкі люляеш.
У цудадзействах лунаеш.
Постаці продкаў хаваеш
У старажытную ціш,
Нясвіж…
У прыгажосці маўклівай,
У срэбнасці ганарлівай
Сярэднявечнай стаіш!
З шляхаў таемных глядзіш,
Нясвіж…
Бы запаветны пярсцёнак,
Доўгачаканы дзіцёнак.
Волі і годнасці крыж.
Нясвіж…
Мой беларускі Парыж.

Зязюлькіна Віялетта, г. Барысаў

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики