НАСТРОЙ
Маленькім ключом адчыню
У свет велізарныя дзверы,
Прысяду бліжэй да агню
Прад аркушам белай паперы.
Разбуджаных думак каскад
Трывожыць тугой незямною.
Ізноў шапаціць лістапад
За белай цаглянай сцяною.

Дажджынкі злятаюць з нябёс –
Бы слёзы лье Дзева Марыя,
І церпіць пакуты Хрыстос
За нашы грахі і чужыя.
Хай будзіць жыццё Прыгажосць,
Дзе мудрасці болей, чым сілы.
А вера й надзея ў нас ёсць,
І край наш прынёманскі мілы.

Карпуць Яўген, г. Стоўбцы
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики