РУДБЕ́КІЯ (залаты шар)
Залатымі шарамі квітнее рудбекія –
Цёпла-жоўтыя яркія сонцы маленькія.
Маразамі зіма карані загартоўвае,
Сімвал сілы жыцця – зеляніна вясновая.
Выйшлі з моды даўно ўжо матуліны кветачкі,
Што ўпрыгожвалі ўлетку вясковыя веснічкі.
Каля вокнаў – лілеі заморска-гібрыдныя,
Елкі срэбныя, туі ды ружы блакітныя.
Не відаць гэтых ружаў за брамамі новымі
І вачэй у дамоў за платамі сталёвымі.
…Пасаджу краю роднага кветку нямодную
Побач з бела-ружовай лілеяй усходняю.
І заззяюць матуліны сонцы маленькія.
Адагрэе падворак і сэрца рудбекія.

Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики