ХОДЗІЦЬ ЛЕТА
Ходзіць лета Па палетках, Як дзіця, Гуляе ў кветках. Ходзіць лета Па лугах, Спачывае Ў мурагах. Страказой Над рэчкай Кружыць, I дажджом Спадае Ў лужы. Серабрыцца, Як ручай, І далей Бяжыць Хутчэй. Каласком Уверх глядзіць, Жаўруком Удаль ляціць. З салаўём Спявае песні, I зайцом Бяжыць Па лесе. Раніцой Яно з расой Доўга ходзіць За касой. Светлым днём Яно з сярпом Сноп стаўляе За снапом. А пад вечар Прытаміцца, Да ракі Бяжыць напіцца. Ноч начуе У бары, Дзе шнуруюць Камары. Устае Раней за сонца I пяе, Шуміць бясконца. Пабывае Ўсюды лета. Я яго Люблю за гэта. Сабалеўскі Віктар, г. Узда
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|