ДЗЕ БАДЗЯЎСЯ?
Галодны я прыбег дахаты, Калі ў двары сцямнела. За дзень прыгод было багата. І гэта зразумела. Паціху, каб бацькі не чулі, Абутак зняў у сенцах. Сваю мурзатую кашулю Паклаў каля акенца. Зайшоў на кухню асцярожна. Не стаў у шафу лезці, Бо на стале заўсёды можна Было знайсці паесці. Абдзёр цыбуліну сцізоркам, Парэзаў на кавалкі. Насыпаў збоку солі горку І адшукаў запалкі. Адкалупаў пазногцем вечка, Дастаў кавалак сала. Газоўка ў хаце на прыпечку Агеньчыкам міргала. Калі ж усё, што змог, адведаў І спаць на печ падаўся, Пачуў суровы голас дзеда: «Ты дзе, лайдак, бадзяўся?» Цанунін Уладзімір, г. Вілейка
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|