ГОСЦЯ
Я адчуваю зноў і зноў, Як ў ва мне бушуюць хвалі, Шпарчэй бяжыць па жылах кроў, Пачуццем сэрца набрыняе. Здаецца, зараз палячу, Хоць і няма за спінай крылак. І працаваць больш не хачу – Бо толькі нараблю памылак. Сяджу ціхутка, як «наркот», Аловак у руцэ трымаю, Шукаю рыфму напярод, А потым словы заплятаю… Касмічнай сувязі масток Праз траўні сэрца Муза мосціць, Скакнула промнем на лісток Ды напрасілася ў госці. Нядоўга госцяй пабыла, На кожным слове пасядзела, Дзе падала́, дзе падмяла, А потым знікла, паляцела… Журава Людміла, г. Старыя Дарогі
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|