Хто навучыў мяне вершы пісаць?..
Хто навучыў мяне вершы пісаць?
Нават не ведаю, што вам сказаць.
Маці і бацька, браты, сябрукі.
Кветачкі ў полі, лён, каласкі.
Клёнік ля плота, певень чубаты,
Яблыні ў садзе, ружы ля хаты.
Цетка Юзэфа, бабуля і дзед
І пакалечаны дзядзька-сусед.
Бацькавы рукі, песні матулі,
Дождж і пяшчотны дотык кашулі.
Добрыя людзі – свае і чужыя,
Тыя ваўкі, што ў Піліпаўку выюць.
Вучаць магілы, дзе родныя людзі,
Якіх у жыцці ўжо ніколі не будзе.
Яны мяне вучаць яшчэ і цяпер.
Шэпча каліна ласкава мне: «Вер,
Любяць цябе і лугі, і палі,
Дрэвы і кветкі на роднай зямлі».
Веру, бо я ж іх таксама люблю,
Сэрцам птушыныя спевы лаўлю.
Там, дзе чароты вышэй галавы,
Чуецца шорах гусінай дзятвы.
Нават яны мяне вучаць пісаць:
Просяць пра іх гусянят расказаць.

Наўчанкова Альдонія, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики