Стамлёны дзень у цемру за пагорак...
Стамлёны дзень у цемру за пагорак
Нырнуў і згінуў.
А вечар жменьку палахлівых зорак
У неба кінуў.
Худзенькі маладзік – ледзь нарадзіўся –
Цікаўным вокам
Агледзеў сонны свет і пакаціўся
На хмарку бокам
Пакоўзацца, нібы на санках з горкі,
Заліўся смехам.
Павесялелі, заміргалі зоркі –
Вось дык пацеха –
У звонкія запляскалі далоні
Ды ўраз – у скокі!
А нянька-ноч свавольніка – на ўлонне:
Спі, яснавокі…
І хмарку, вінаватую, спіхнула
Сасне на плечы,
І песню-калыханку зацягнула:
Расці, малеча!..
Здаецца, у цэлым свеце – ціха-ціха!
Ды не глухая
Душа пачула: недзе ж ходзіць ліха,
Вайной жахае…

Петрушэнка (Абрамовіч) Клаўдзія, а/г Лошніца, Барысаўскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики