СТУДЗЕНЬСКІ ВЕЧАР
Студзеньскі вечар, гляджу я кіно. Чую, як нехта грукоча ў акно. Потым у дзверы пастукаў, маўчыць – Трэба ж пайсці маўчуну адчыніць. Розныя думкі ў маёй галаве: Можа мой братка? Казаў зазірне. Бачу Марылю, суседку сваю. Вечар калядны – адгадку лаўлю: Зноўку прыйшла пазычаць да мяне! Ну не дарма яе бачыла ў сне! Кажа: – Паставіла бульбу варыць, Солі забылася сёння купіць. Крышачку дай – аніяк без яе... Госці прыехалі, сёстры мае. Я не дурніца – рашыла сабе. Солі не дам і не быць варажбе! – Знаеш, Марыля, што солі няма. Можа я з'ехала з глузду сама, Толькі без солі і ем я , і п’ю – Хворую спінку шкадую сваю. Багамолава Зінаіда (г.Жодзіна)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|