|
МАЕ КАЛЯРОВЫЯ СНЫ
У краіне маіх каляровых сноў, У царстве блакітных дажджоў, Вясёлкавы, радасны парасон Плыве на хвалях вятроў. У краіне маіх каляровых сноў Над сінім люстэркам ракі Пад шолахі траў і спеў салаўёў Танцуюць свой вальс матылькі. У краіне маіх каляровых сноў Няма ні дамоў, ні людзей. Там восеньскі жоўта-чырвоны касцёр Спаліў абрыўкі надзей. Ды хочацца верыць: на крыльцах шпакоў, Пад гоман зялёнай вясны, Надзеі ўсё-такі вернуцца зноў У мае каляровыя сны. Сянюк Ларыса, в. Амельно, Пухавіцкі раён
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|