ЗІМОВЫ ВЕЧАР
Пакой утульны. Мяккае святло.
Па радыё гучаць эцюды Ліста.
Мяцеліца заглядвае ў вакно
І форткай ляскае з прызыўным свістам.

Акорды разлятаюцца, і вецер
Разносіць іх, як з дахаў снежны пух.
Здаецца, што злучаюцца ў Сусвеце
Прырода з музыкай – жыцця адвечны рух.

Вазьмі мяне, мяцеліца, за рукі,
І студзеньскай вячэрняю парой,
З сабою прыхапіўшы чары гукаў,
Закружымся ў сузор’ях ліхтароў.

Замоўклі музыкі апошнія акорды.
Мяцеліца прыціхла за вакном.
Яшчэ не спіць накрыты снегам горад,
Чакаючы сваіх дзівосных сноў.

Сянюк Ларыса, в. Амельно, Пухавіцкі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики