|
Над Рубяжэвічамі снег...
Над Рубяжэвічамі снег Дэсантам ападае. Нібы ў дрымотным сне, Кут родны выглядае. Пад белаю страхой Стаяць платы і хаты. Навокал – ціш, спакой, Слупы – нібы салдаты. Зрабіўшы добры круг, Плыве пад лёдам рэчка. І толькі ў цэнтры рух… Жыве, жыве мястэчка! Замест базара бар Тутэйшы люд збірае. І вёсачка свой твар, Аблічча зноў мяняе. Адзіны магазін (Раней было з дзясятак) – Мне сумны ўспамін І на душы асадак. Дзіцячай гаманы Тут меней з кожным годам. Касцёльныя званы – Традыцыя, не мода. Па вуліцы адной – Павозка з «Мерсэдэсам». Бывай, былы спакой! Ды цяжка і з прагрэсам… З усёй акругі люд Шукае траў і лекаў – Яшчэ стагоддзі тут Хай славіцца аптэка! А школа кожны раз Мне вокнамі міргне. Дзяцінства кожны з нас, Як гэты чысты снег, Не мае сіл забыць, Ды нельга і вярнуць. І кожны з нас, мабы́ць, Шчаслівы зноў глынуць Прыемных хвіляў тых І ў старасці глыток… Мілуе зрок і слых Радзімы мой куток. Сабалеўскі Віктар, г. Узда
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|