ПЕЧКУРЫ
Часта ў сне бачу вельмі яскрава
Рэчку ў пацерках роснай зары,
У руках маіх вуда, а справа
У вядзерцы малым печкуры.

У тумане лілеяў маністы,
Чаратоў пасівелы віхор.
І плыве над вадою празрыстай
Салаўёў несціхаючы хор.

Нерухома стаяць вадамеркі,
Даглядаюць мае паплаўкі.
Сонца промні, нібыта ў люстэрку,
Зіхацяць на паверхні ракі.

Мітусяцца ў паветры стракозы.
Збоку а́ер расце малады.
І зялёны віхор вербалозу
Нахіліўся амаль да вады.

Гэты сон абрываецца рэзка,
Бо хвалюе заўсёды мне кроў
Успамін аб рачулцы на ўзлеску,
Дзе ў маленстве лавіў печкуроў.

Цанунін Уладзімір, г. Вілейка
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики