КРАСАВІЦКАЯ КРАСА
паэтычныя мініяцюры

* * *
На ўзрост не зважае таполя –
Красой красавіцкай іскрыцца.
Лагодзяць шурпатае голле
Рубінавыя завушніцы.

* * *
Ці то квяцінкі, ці сняжынкі
Так шчодра ўсыпалі галінкі?
Цікуюць з-пад павекаў белых
За наваколлем так нясмела
Упершыню, нібыта дзеці, –
На алычы ў пупышках квецень.

* * *
Люструюцца ў рапсавых кветках
Вясновага сонейка промні.
Чаруюць пяшчотаю светлай
Палі Беларусі роднай.

* * *
Ці то сонца красавіцкае
На зямлі сядзіць, стамілася,
Ці пяшчотная фарзіцыя
Так шыкоўна расквяцілася?

* * *
Цвіце магнолія, нявесціцца.
На ёй заморскі ўбор дзівосны.
Красуні-кветкі шчасцем свецяцца –
Аблюбавалі нашы вёсны.

Нупрэйчык (Плакса) Галіна, г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики