СПАДАРОЖНІКІ
Падобна нацягнутай праз пустату струне,
Трымаецца дзіўная сувязь: ёсць ты і я,
Я ў танцы цябе напраўляю, ты ззяеш мне,
Але дакрануцца ці пацалаваць – ніяк.

Усіх ты прымаеш, я толькі здалёк гляджу,
Як побач з табой – то камета, то метэор.
Ты верыш: калі рызыкнем перайсці мяжу –
Абодва ўзарвёмся адразу. Калі не горш.

А можа, прысуд, што надзеі няма, – хлусня?
А людзі зайздросцяць ды сочаць які ўжо год:
Не ў сілах расстацца ці, наадварот, абняць,
Бясконца вядуць спадарожнікі карагод.

Зямля і Луна*, супраць лёсу ўздымуць бунт
І раптам сальюцца, як смецце, змахнуўшы ўбок
І фізіку, і астраномію, і табу.
І ад захаплення да слёз усміхнецца Бог.

* ад лацінскага «luna» – месяц


Шэін Максім, г. п. Радашковічы, Маладзечанскі раён

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики