НА БЕЛЫХ КРЫЛАХ
У. С. Караткевічу

На белых крылах шляхам Млечным
Ляціш над Оршаю сваёй:
Бліжэй – да нас, далей – у вечнасць
І вабіш душы навізной.
Тваё наследдзе – плынь гісторыі
І «Млын на (тых) Сініх Вірах».
А колькі непаўторнай глорыі*,
Дзе паляваў калісьці Стах!
Быў закаханы ў Гражыну**
Адважны, верны Севярын;
Праз лес ён крочыў і даліны,
Бо шлях да любай быў адзін.
Героі з сонечнай дарогі
Нас павучаюць, як любіць.
Паэта позірк, часам строгі,
Не дазваляе край забыць.
Да дзіўнай, слаўнай Беларусі
Паэт у пісьмах заклікаў –
Туды, дзе ў паднябессі бусел
І шмат цікавых, важных спраў.
Вось замак чорны ў Альшанах,
«Сівой легенды» сівізна,
Дзе Караткевічу пашана
І бессмяротнасці струна.
Пісьменнік бацькаўшчыны светлай
Вёў гістарычны дэтэктыў.
З цікавай марай, запаветнай
Ён знакамітасць заслужыў.

* Глорыя (лац. gloria) – упрыгажэнне, арэол
** Гражына – гераіня аповесці «Чазенія»


Карпуць Яўген, г. Стоўбцы
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики