ВЁСКА ДЗЯЦІНСТВА
На таполях – барвовыя кветачкі.
Пах смалісты тучанскай вясны.
Бэз пад лямпай загадкава свеціцца –
Аздабляе асеннія сны…

Вочы маміны мне ўспамінаюцца
І валошкі ў палях залатых.
Туча* родная! Свет пачынаецца
На ўтравелых сцяжынках тваіх.

Вербалозу там «коцікі» срэбныя.
Рэчка-лебедзь павольна плыве.
Лес чароўны. Паляны ў ім светлыя.
Рай сунічны ў шаўковай траве.

Час імгненні няспынна адлічвае –
Шмат мінула гадоў і падзей.
Сэрца ў вёску дзяцінства нас клікае
З кожным годам часцей і часцей.

*Туча – вёска

Нупрэйчык (Плакса) Галіна,г. Клецк
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики