УЗВЁЎ Я ПОМНІК ДЛЯ СЯБЕ НЕРУКАТВОРНЫ
ПЕРАКЛАД З РУСКАЙ МОВЫ
Аляксандр Пушкін «Я памятник себе воздвиг нерукотворный»



Узвёў я помнік для сябе нерукатворны,
Народнай сцежцы зарасці не дасць журба,
Вышэй узнёсся галавой ён непакорнай
Александрыйскага слупа.

Не, ўвесь я не памру – бо ліра ў запавеце
Мой прах перажыве душа і тлен збяжыць –
І слаўны буду я, пакуль на гэтым свеце
Пііт адзін хоць будзе жыць.

Слых пройдзе аба мне па ўсёй Русі вялікай,
І назаве мяне ўсяк існы ў ёй народ,
І горды ўнук славян, і фін, і зараз дзікі
Тунгус, калмыцкіх стэпаў род.

І доўга буду тым прыязны я народу,
Пачуцці добрыя што лірай прабуджаў,
Што ў жорсткі век мой праслаўляў і я Свабоду,
Да паўшых літасць прызываў.

Наказу божаму, будзь паслухмянай, муза,
Не бойся крыўды і не патрабуй вянка;
Паклёп і пахвалу спакойна ты адужай
І не аспрэчвай дурака.

Гасціловіч Зінаіда, в.Подберазь, Валожынскі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики