МУЗЫКА ВОСЕНІ
Ах, восень! Музыкант і кампазітар!
На дыване з апаўшае лістоты
Ты сумна блюз сыграеш на гітары
І падбярэш для саксафона ноты.

Мелодыю падарыш сябру ветру,
І загучыць над задуменнымі лясамі
Ў празрыста-чыстым крамяным паветры
Хвала красуні з залатымі валасамі.

Памашуць крыламі з сінечы жураўлі –
Іх голас скрыпкаю тужліва адзавецца,
Бязмернай любасцю да роднае зямлі
Матыў атуліць трапяткое сэрца.

А на «Дажынках» так сыграеш на баяне,
Што сцішацца занудныя дажджы,
І ў промнях сонца на стракатым карнавале
Павесялішся ад усёй душы.

Сянюк Ларыса, в.Амельно, Пухавіцкі раён

автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики