З ВАНДРОЎНАГА БЛАКНОТА Ў ГРУЗІІ
* * *
Чакаецца вандроўка ў Грузію.
Часова справы ўсе свае адклаў,
Каб Грузію назваць мне музаю,
Як Беларусь калісьці я назваў.
Чакаецца дарога лепшая,
Яе ты палюбіць сябе прымусь,
Каб Грузію апець мне вершамі,
Як апеў цябе я, Беларусь.

Межы, мытні…
Межы, мытні, межы, мытні…
Хто прыдумаў вас, калі?
Ну, давайце ўзгадаем,
Як без межаў мы жылі.
З розумам жыла краіна,
Ды развалу землятрус
З межамі цябе пакінуў,
Армянін і беларус…
Мы цяпер па-за кардонам,
Укранец і казах…
Хто, калі, якім законам
Мытні, межы навязаў?

Мост міру[/i]
Іспанцы, немцы, ці з Аляскі,
Ці то другой якой крыві,
Па Мосце міру ў калясках
Грамадзяне ехалі зямлі.
Кура бруіла мутна ўнізе,
За моста вуліцы вялі…
У калясках ехалі без візаў
Немаўляты, нібы каралі.
Мы пагадзіліся з жанчынай
(На мове сэрцаў гутарку вялі):
Вайна на свеце немагчыма,
Пакуль жыве малеча на зямлі.
Тбілісі, горад найпрыгожы,
Сваёй гасціннасцю нас сустракаў.
Голубам у небе анёл Божы
Над Мостам міру ўзлятаў.

[i]Кабулеці

Кабулеці – то не горад,
Кабулеці – гэта казка,
Кабулеці – гэта мора
З цяплынёй сваёй і ласкай.

Кабулеці – гэта сэрца,
Што калісьці тут пакінуў,
Каб прыехаць, тут сагрэцца
Добрым словам і ўспамінам.

Кабулеці – гэта будзень,
Ды не будзень то, а свята.
Кабулеці – гэта людзі
І дзівосаў тут стракатасць.

Кабулеці, Кабулеці…
Ну, зусім жа як у Грына.
Месца, лепшае на свеце,
Лепшы ў свеце адпачынак!

Рунцевіч Уладзімір, г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики