Багацце, прыгажосць і гонар,
Жыцця і адпачынку змест.
Камусьці хочацца на мора,
А я спяшаюся ў лес!
Праменчык сонца лашчыць мары,
Пад ногі сыплецца раса,
Пішчыць на вуха мне камарык –
Заблытаўся ў валасах.
Іду разважлівай хадою
У лес, нібыта ў Божы храм.
Галінка хрусне пад нагою,
Другая дакранецца хмар.
Салодка птушачкі гамоняць,
З-пад елкі глянуў баравік,
Зайграла пчолка ў гармонік,
А тут, відаць, капаўся дзік!
І стала неяк страшнавата –
Не трэба жарты жартаваць.
Лес для звяроў і птушак хата,
А госць і чэсць павінен знаць.
Дальбог,сунічная паляна!
Збірай і ў кош, і ў прыпол.
Пацешыў вельмі летні ранак –
Паставіць будзе што на стол.
Ужо й дадому час збірацца.
Бадзёры выгляд і настрой.
Памаладзела год на дваццаць,
І ягад поўны кош з гарой!

Лёля Багданович (г. Барысаў)
автор - Галина Дорош   ::   просмотров - 140   ::   комметариев - 0   ::   дата - 9-08-2011, 15:29
Світае…
Хутка дзень…
Глядзіць
Ружовы позірк небакраю…
Ён ні хвіліны не чакае-
Спяшае ранне пабудзіць…
Так,хутка дзень…
Ужо світае…

Таццяна Атрошанка (г. Маладзечна)
автор - Галина Дорош   ::   просмотров - 68   ::   комметариев - 0   ::   дата - 9-08-2011, 15:26
Залатая духмяная восень.
Белай зграяй плывуць аблокі.
Найпразрыстая купала просінь.
І люстэркавы вір глыбокі.
Дываны залатыя раздолля.
Барва лісця – бы вогнішча грае,
І паўняцца надзеяй прасторы,
Сон у сонечных промнях лунае.
Сосны грознаю вартаю стынуць
Над бярозавым лёгкім узварам.
Тумановаю коўдрай закрыла
Край далёкі паветраных мараў.
І на поўныя грудзі паветра,
Захлынаючыся прыгажосцю...
Тут, дзе вольна гуляе вецер,
Я ў кахання знікаю млосці.

Настасся Азарка (г. Нясвіж)
автор - Галина Дорош   ::   просмотров - 109   ::   комметариев - 0   ::   дата - 9-08-2011, 15:23

Восень распяла
Лісце на брудзе.
Сонца так мала,
І болей не будзе
Ногі бамжоў
І ногі паэтаў
Пляшчаць дажджом
Мёртвае лета.
Цягнуцца к мору
Мудрыя птахі,
Цягнуцца к небу
Мокрыя гмахі.
Пыха барокка,
шэрасць барака …
Сонца далёка –
За тропікам Рака

Віталь Быль (г. Нясвіж)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 172   ::   комметариев - 0   ::   дата - 7-07-2011, 10:55
– Весна!
– Ну, и что ж?
– Одна…
– Не умрешь!
– Давно…
– Так найди.
– Грешно…
– Не зуди!
– Ты тоже…
– Одна.
– Похоже…
– Весна…

Елена Брицкая (г. Борисов)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 177   ::   комметариев - 0   ::   дата - 7-07-2011, 10:53

Лужи, лужи, лужи, лужи…
Капли, капли, капли, капли…
День разбужен, день простужен,
Силы бодрые иссякли.

Скучно, скучно, скучно, скучно…
Слякоть, слякоть, слякоть, слякоть…
Небо смотрит равнодушно,
Продолжая тихо плакать.

Ветер, ветер, ветер, ветер…
Сильный, сильный, сильный, сильный…
Где ты солнышко, мой светик?
Почему тебя не видно?

Елена Брицкая (г. Борисов)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 249   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-07-2011, 15:52
***
Ціхую песню ствараюць у сэрцы
Роднага краю лугі і лясы.
Колькі пяшчоты ў іх, колькі красы!
Срэбнай крынічкі тут музыка льецца.
Ранкам над лугамі жаўрук адгукнецца.
Бусел кароткія ладзіць басы.
Ціхую песню ствараюць у сэрцы
Роднага краю лугі і лясы.
Сонейка ў травах высокіх смяецца,
Скача вясёлкамі ў кроплях расы.
Рой матылькоў над званочкамі ўецца.
Конікі граюць на ўсе галасы
Ціхую песню ствараюць у сэрцы.

Галіна Нупрэйчык (г. Клецк)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 229   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-07-2011, 15:46
Паляць бульбоўнік —
Дым гаркаваты на поле кладзецца.
Будзень працоўны —
У прысаку шэрым бульба пячэцца.
Золата лесу —
Шэрань туманаў і росаў світальных.
Смутак аб леце —
Плач і адчай журавоў развітальны.
Восень на сходзе —
Ніткаю лёсу плыве павуцінка.
Лад у прыродзе —
Плавае ў лужы крышталік-ільдзінка.
Восень хвалюе —
Колькі антонавак спелых у садзе!
Ля весніц — матуля...
Толькі чаму ж столькі суму ў паглядзе?

Віктар Кажура (г. Вилейка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 104   ::   комметариев - 0   ::   дата - 15-06-2011, 10:25
Край багаты наш песнямі птушак на золку.
Туманы, як легенды стагоддзяў, кранаю.
Па-над берагам Нёмана чароўныя зёлкі
Нібы папараць-кветачку ў мроях шукаю.

Гэта можа ўсё толькі прысніцца
Там, дзе сонеёка ў пушчу садзіцца.
І раўчук гаманлівы як быццам
Бруіцца.

Дзе блакітная б’ецца крыніца
І туман над узлескам клубіцца.
І бурштынам на хвоі іскрыцца
Жывіца.

Дзе знайду я адказы жыццёвых пытанняў?
Бо гады, нібы птушкі, ляцяць чарадою
І, бывае, на зоркі дзіўлюся да рання,
Усплывае юнацтва тады маладое.

Нібы прывіды замкаў у хмарах над лесам,
Каласы залатыя на жнівеньскім полі.
І крыштальная Нарач, і рэчка Арэса —
Гэта край мой з маленства знаёмы да болю.

Уладзімір Цанунін (г. Вілейка)








автор - karirina.3   ::   просмотров - 187   ::   комметариев - 0   ::   дата - 15-06-2011, 10:21

Закончен маршрут и уходим мы снова в долины.
Прощайте на время забытые Богом вершины.
И только на сердце романтика песен осталась
И грусть навевает сдавившая душу усталость.

А помнишь, как вместе шагали мы над облаками
И тропы зловеще шуршали сыпучкой под нами,
И сердце на круче, бывало, в мгновенье сжималось,
И ноги дрожали, и потом давила усталость.

А после костёр и опавшие листья на склоне,
И тёплая кружка в твоих огрубевших ладонях,
Кусочек луны, что повис на Джурджурские скалы
И радость палатки, где спрятана в спальник усталость.

Спускаемся вниз и с собой в рюкзаках мы уносим
И запах костров, и колючую крымскую осень,
И радость вершин, и о чём-то неведомом жалость,
И эту не очень приятную штуку – усталость.

Владимир Ценунин (г. Вилейка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 156   ::   комметариев - 0   ::   дата - 12-05-2011, 11:49

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Лирика
Баллады
Басни
Для детей
Эпиграммы
Сказки


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики