Я пайду ў крыжовы паход,
Як вясной узбунтуюцца крыгі.
Сакавік мне даручыць узвод
Батальёна ўдарнай адлігі.

Замяню снегавы маскхалат
На зямлістыя пляміны хакі.
Я – забыты забіты салдат,
Я – галоўны кірунак атакі.

Я – жалезабетонны дот,
Дзе шкілет з кулямётам ды совы.
Я пайшоў у крыжовы паход –
Атрымаў жа я шлях крыжовы.

Віталь Быль (г. Нясвіж)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 478   ::   комметариев - 0   ::   дата - 7-07-2011, 10:58
Восень распяла
Лісце на брудзе.
Сонца так мала,
І болей не будзе
Ногі бамжоў
І ногі паэтаў
Пляшчаць дажджом
Мёртвае лета.
Цягнуцца к мору
Мудрыя птахі,
Цягнуцца к небу
Мокрыя гмахі.
Пыха барокка,
шэрасць барака …
Сонца далёка –
За тропікам Рака

Віталь Быль (г. Нясвіж)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 369   ::   комметариев - 0   ::   дата - 7-07-2011, 10:55
– Весна!
– Ну, и что ж?
– Одна…
– Не умрешь!
– Давно…
– Так найди.
– Грешно…
– Не зуди!
– Ты тоже…
– Одна.
– Похоже…
– Весна…

Елена Брицкая (г. Борисов)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 423   ::   комметариев - 0   ::   дата - 7-07-2011, 10:53
Коль Ева из ребра мужчины,
Она должна уметь курить,
Строгать, рубить, пилить, косить
И водку пить, и мастерить…
Тогда зачем же ей мужчина?
Пускай попробует родить.

Елена Брицкая (г. Борисов)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 647   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-07-2011, 16:20
Лужи, лужи, лужи, лужи…
Капли, капли, капли, капли…
День разбужен, день простужен,
Силы бодрые иссякли.

Скучно, скучно, скучно, скучно…
Слякоть, слякоть, слякоть, слякоть…
Небо смотрит равнодушно,
Продолжая тихо плакать.

Ветер, ветер, ветер, ветер…
Сильный, сильный, сильный, сильный…
Где ты солнышко, мой светик?
Почему тебя не видно?

Елена Брицкая (г. Борисов)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 459   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-07-2011, 15:52
***
Ціхую песню ствараюць у сэрцы
Роднага краю лугі і лясы.
Колькі пяшчоты ў іх, колькі красы!
Срэбнай крынічкі тут музыка льецца.
Ранкам над лугамі жаўрук адгукнецца.
Бусел кароткія ладзіць басы.
Ціхую песню ствараюць у сэрцы
Роднага краю лугі і лясы.
Сонейка ў травах высокіх смяецца,
Скача вясёлкамі ў кроплях расы.
Рой матылькоў над званочкамі ўецца.
Конікі граюць на ўсе галасы
Ціхую песню ствараюць у сэрцы.

Галіна Нупрэйчык (г. Клецк)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 490   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-07-2011, 15:46
* * *
Тут калісьці стаяла царква,
Месца было святое.
Свіран “мудрая галава”
Бачыла ў божай будове.
Бурылі алтар – засек
Замест яго будавалі.
І такі ўчыняўся здек,
Наваколле стагнала.
Адступіўся ад краю Бог
За парушаную святыню:
Здзекваўся, хто толькі змог
З беларусаў на Салаўках
І ў “Хатынях”…
Колькі потым ілжывых бажкоў
Спустошвалі людзям душы,
Каб з маленства быў кожны гатоў
Не будаваўшы рушыць.

Ўладзімір Рунцэвіч (г. Мар’іна Горка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 506   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-07-2011, 15:42
* * *
Малілася маці нячутна,
Малілася ціха, без слёз –
Ці, можа, за долю пакутну,
Ці, можа, за горкі чый лёс.

Прасіла у неба матуля,
Прасіла у сонца штодня,
Каб гэту малітву пачула
Дачушка – яе птушаня…

І ў словах малітвы апошняй
Усё чулася: “Доню, прыйдзі…
Хай сколюцца ногі на пожні –
Дадому дарогу знайдзі…

Як хораша зноў каля хаты
Вяргіні ды астры глядзяць!
І ягад у лесе багата,
Ды некаму ж іх пазбіраць…”

А веска зусім апусцела,
А лета пайшло на сыход…
Жанчына ў акенца глядзела,
Круціла жыццё калаурот.

Малілася маці нячутна…

Вольга Сакалова (Мінскій раён)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 760   ::   комметариев - 0   ::   дата - 4-07-2011, 15:40
Мае вусны, твае вочы —
Грэх спакусны цёмнай ночы.
Ратаванне з адзiноты —
Рук нясмелых тваiх дотык.
Невымоўнае прызнанне —
Абарванае пытанне…
I снуюцца мары ўпотай…
З адзiноты — у адзiноту:
Ад сусвету адрачэння
Да пяшчотай захаплення.
Ад каханнем забыцця —
Зноў у чорны вiр жыцця,
Дзе ратункам з цёмнай ночы
Мае вусны, твае вочы.

Віктар Кажура (г. Вілейка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 779   ::   комметариев - 0   ::   дата - 15-06-2011, 10:52
Сябе ўратаваць — i цябе зберагчы:
Гудкамi, бы нервам напятым,
Мой тэлефон крычыць, крычыць —
Твой тэлефон заняты, заняты.

Да нашай сустрэчы пакутна iшлi
(А шлях той быў некiм пракляты)
Нiбы немаўля, мы любоў бераглi…
Чаму ж тэлефон твой заняты, заняты?

Кiнуць бы ўсё, пайсцi — i забыць,
I выжыць — хоць з гэтай стратай…
Толькi як можна цябе не любiць,
Хоць тэлефон твой заняты, заняты?!

Віктар Кажура (г. Вілейка)
автор - karirina.3   ::   просмотров - 1 743   ::   комметариев - 0   ::   дата - 15-06-2011, 10:51

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики