|
“ВОСТРАЎ СЛЁЗ” *
На “Востраве слёз” цішыня. Тут слёзы даўно скамянелі. Матулі ад гора ссівелі: Сыноў не вярнула вайна. На “Востраве слёз” цішыня. Байцам яна сніцца толькі. На часткі іх рвалі асколкі, А дома – пустая труна… На “Востраве слёз” цішыня. Пякуць невылечныя раны – Матулі чакаюць з Афгана Сыноў, што забрала вайна. На “Востраве слёз” цішыня. У словах няма тут патрэбы. Крычыць ціхі помнік пад небам: “Зямлі не патрэбна вайна!” * Мемарыяльны комплекс “Памятник воинам-интернационалистам” у Мінску. Галіна Нупрэйчык (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Счетчики
|