СТАЦЬ ЧАЛАВЕКАМ
Нарадзіцца і стаць чалавекам –
Не для кожнага лёгкая справа,
Бо для гэтага трэба, каб сэрца
Ўсё дабро і цяпло аддавала.
А душу трэба мець залатую,
Каб іскрылася промнямі сонца,
Напаўнялася радасцю, шчасцем
Аж да самага-самага донца!
Трэба быць справядлівым і чэсным,
Каб цябе утрымала зямелька,
Не пакрыўдзіць ніколі суседа,
Не забрудзіць прыроду, бо нельга.

Нарадзіцца і стаць чалавекам
Не для кожнага лёгкая справа.
Трэба памятаць, ведаць заўсёды,
Што жыццё – не гульня, не забава.
«Трэба жыць і жыцця не баяцца»,--
У душы адгукнулася рэхам.
Трэба жыць і жыццю усміхацца,
Каб адчуць у сабе чалавека.

Кацярына Каляда (г. Жодзіна)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики