Ствараў калісьці Бог Сусвет
Ствараў калісьці Бог Сусвет
З зямлі, пяску, камення, гліны.
Дабраўся неяк і да нас,
Да любай нашае Радзімы.

У кучу ён усё згарнуў,
Пажмякаў, папляскаў –
Азёр ды рэчак выйшла шмат,
Балот, лясоў, канаў.

Папрацаваўшы ўволю дзень,
Бог паглядзеў наўкола.
У мапу тыцнуўшы сваю,
Сказаў свайму Анёлу:

– А гэты вось малы куточак
Ствараць аставім нанач…
Анёл жа глухаваты быў
І напісаў у мапе: «Нарач»!

Палі, лясы, балоты там,
Кусты, лугі і горы,
Між імі возера блішчыць
Вялікае, як мора.

На раніцу агледзеў Бог
Усё зробленае занач
І назву возеру таму
Так і пакінуў – Нарач!

Вячаслаў Броска (Мядзельскі раён)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики