|
Успамін ветэрана
Хутка бой. І таму на ранку, Па траве, што ў халоднай расе, Мы паўзём да варожых танкаў, Што стаяць у лясной паласе. Кожны лічыць сябе героем, Бо вярнуцца жывым – наўрад… А заданне – разведка боем. Толькі ўперад! Ні кроку назад! Крык “Ура”, дробны стук аўтамата, Ды разрывы гранатаў і мін… Сірацела чыясьці хата, Заставаўся адзін успамін… Бой кароткі, як бляск маланкі… Хоць браню нам і не прабіць, Але выпаўзлі з лесу танкі, Што і трэба было зрабіць. А пасля, на жытнёвым полі, Артылерыя – бог вайны, Паказала тэатра ролі, Хто тут мышы, а хто – сланы! І хоць танкаў была армада, Іх разбілі за пяць гадзін. …Ды, нажаль, з усяго атрада, Я застаўся, жывы, адзін. Не адзін! Бо са мною памяць Пра сяброў, што ішлі на бой… Забыцця не засцеліць замяць, Засланіў хто Радзіму сабой! Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец,Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|