Каханне пазнаецца ў цярпенні...
Каханне пазнаецца ў цярпенні,
Душою вымяраецца любоў.
Радзіму, як і маці, не заменіш,
Яна адна – аснова ўсіх асноў.

Салодкая жамчужына Еўропы,
Не наша “Раша” – наша Беларусь!
Краіна – мара найвышэйшай пробы –
Пісаў матулі з арміі Пятрусь.

І цешыцца шчаслівая матуля,
Што ёсць каму Радзіму берагчы.
Сын – пагранічнік, служба там – не гулі,
І ад мяжы ў руках яго ключы.

Чакай яго, каханая дзяўчына,
Ён варту здасць і вернецца дамоў.
Такому хлопцу здрадзіць немагчыма,
Пакуль жывая вера і любоў.

Альдонія Наўчанкова (г. Клецк)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики