СВЯТА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
Горды сцяг над краінай узняты, Пад святочную маршавасць нот, Незалежнасці светлае свята, Адзначае свабодны народ. Ліпень з воблака сонцам прагляне, Зазвіняць на грудзях медалі, Сёння з вамі мы ўспомнім славяне, Тых людзей, што з вайны не прыйшлі. Парадзелі рады ветэранаў – Пасівелых, душой – маладых, Афіцэраў, байцоў, партызанаў… Колькі іх засталося жывых? Песні, кветкі, усмешкі на тварах, Чуцен звонкі і радасны смех, А было неба ў жудасных хмарах, Ды кружыў шэрай копаці снег. І цямнелі ад гора бярозы, І чарнелі на танках крыжы, І ліліся ракой кроў ды слёзы, А пакуты не мелі мяжы… Песні, кветкі, усмешкі і сонца, Чуцен звонкі і радасны смех, Хай так будзе, так будзе бясконца, Хай зімой белы падае снег. Хай гуляюць на вуліцах дзеці, І не знаюць ніколі вайны, Хай заўжды будзе мір на планеце, На вякі, ад вясны, да вясны. Макарэвіч Барыс (г. Крупкі)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|