|
Янка
Усё далей ад нас гады вайны І раны ўжо амаль усе залечаны. А ветэраны – у памяці яны! Ды лёсы іх вайной былі скалечаны. Жыло іх сотні тысяч на сяле І ў гарадах. Старэйшым людзям помніўся Іх подзвіг у часы вайны… Але Найбольш мне ветэран адзін запомніўся. …Піліпаў Янка, звалі ўсе яго: У вёсцы Ластаянцы жыў з сястрой. Ды ў памяці застаўся з-за чаго? Не быў жа афіцыйна ён Герой. З вайны вярнуўся – цяжкі інвалід. У дваццаць, з нечым, год! Амаль не жыў! А ў жыцці згарэў, нібы балід, Бо на вайне снарад не варажыў! Кантужаны, засыпаны зямлёй… Жывы ледзь, у шпіталі доўга быў. Пасля - дамоў прывезены сям”ёй… Бо, што было ў жыцці – усё забыў! Паціху дома Янка ачуняў… Ён мог у краму хлеб схадзіць купіць, Кароў у поле пасвіць выганяў, Любіў, шчэ, рыбу вудай палавіць. І лепшага, наўкола, не было, За Янку-рыбака – ён мог сядзець Ля рэчкі цэлы дзень, пакуль святло, Гадзінамі на паплавок глядзець. З уловам жа, заўжды, дамоў ішоў, А мы, дзятва, дзівіліся пасля: “Дзе ж гэта, месца рыбнае знайшоў? Напэўна, йшоў з Бярэзіны, здаля?!” Кручок папросіш – мог і падарыць. Умеў на лёсцы завязаць парыў… А, як прасілі дзеці закурыць – “Табе курыць, шчэ, рана!” – гаварыў. Адзеты ў ватоўку быў заўжды, У ботах, што начышчаны, як след. А на пытанне: “Ты ідзеш куды?” “На рыбу” – гаварыў, ці “На абед”. Хто з ім вітаўся шчыра, за руку, Таму - “Здароў”, заўсёды гаварыў. Як хто пытаў пра справы, пра раку, Казаў ён “Добра”, ды табак курыў. Вось так і жыў – без шкоды для людзей. Уся акруга ведала яго… Пасля вайны мінула шмат падзей – Цікавасці не меў ён да таго. Ды, толькі дзень адзін, відаць па ўсім, Не быў абы якім у яго жыцці… Што трэба – разумеў жа не зусім – Дзень Перамогі святкаваць ісці. Ішоў з сястрой на мітынг ён заўжды І моўчкі ўсміхаўся, як яго Чыталі прозвішча, а мы тады Гадалі: “А гавораць пра каго? Дык гэты Целяжэвіч, хто такі?! Што за Іван?!” – пыталіся ў сяброў. І хтосці адказаў нам: “Як, які?! Піліпаў Янка! Лейтэнант – герой!” …Прайшло год колькі. Раз, у выхадны, Ля клуба хтосьці выдаў, не змаўчаў: “Піліпаў Янка – той зусім “дурны”! Па Ластаянцах бег "Ура-а-а...!" крычаў!” Я ў гэта не паверыў і рашыў: Назаўтра, калі бачыў хто, спытаць… Ды той, хто гаварыў – не саграшыў… Што Янка захварэў – тут, як сказаць! Здаецца мне – хутчэй наадварот: Успомніў лейтэнант вайну і бой І з крыкам: “За радзіму!” - ад варот, Салдат у атаку вёў ён за сабой! …Даўно няма ўжо Янкі і таму, Прыпомні і душой не пакрыві! І за патрыятызм – паклон яму! У беларусаў - гэта ў крыві! Дзмітрый Краскоўскі (п.Івянец,Валожынскі раён)
автор - dimkras :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|