|
Згарае, як лямпачка, сонца
Згарае, як лямпачка, сонца – Жыццё тонкай ніткаю рвецца. У свеце вялікім бясконца Спыняюцца тысячы сэрцаў, Прабітых варожаю куляй, Адкрытых надзеі, каханню… Не вынайшлі людзі пакуль што Ад жорскасці выратавання, Ад войнаў, ад зайдрасці лютай, Што недзе ўзышла пустазеллем І гора прыносіць, атруту Народам, краінам і сем’ям. Няхай лепей вершы куюцца, Чым танкі, гарматы і кулі, Ды песні птушыныя льюцца, Ды хлеб каласуе ў полі. Галіна Нупрэйчык (г. Клецк)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|