Жыццё памячаем мы днямі вайны
Жыццё памячаем мы днямі вайны.
Падзеі мінулага памяць не студзяць.
У сне загрукочуць сярод цішыні
Узрывы, што зноў ветэрана разбудзяць.

Не згадкі дзяцінства, не казак дабро,
Не шолах снапоў у старой малатарні –
Прысніцца знямога ваенных дарог,
Дзе смерці ўраган гарцаваў уладарна.

За праўду змагацца быў кожны гатоў,
Бо землі славянаў стагналі ад бітваў.
Мы помнім адважных сваіх змагароў,
Як словы святыя з царкоўнай малітвы.

Мы кветкі ўскладаем на пліты, крыжы
У гонар герояў, што смерць сустракалі.
А кожнаму з іх так хацелася жыць!
Яны ж за Радзіму, за нас ваявалі.

Яўгеній Карпуць (г. Стоўбцы)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики