Ніколі я не бачыла вайны
Ніколі я не бачыла вайны…
Яна ж кашмарам па начах мне сніцца.
Маўчаць магілаў брацкіх курганы,
А побач з імі жыта каласіцца…

Ніколі я не бачыла вайны,
Ды крываточыць сэрца, нібы рана:
Вярнуўся бацька інвалідам да сям’і,
Ў Заходняй Прусіі тры дзядзькі пахаваны.

Ніколі я не бачыла вайны,
Няхай жа ўнукі, праўнукі не ўбачаць,
Як множацца ў краіне курганы
І як на папялішчах дзеці плачуць…

Вера Красавіцкая (г. Клецк)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики