|
Роднае слова
Святое, жывое слова – Мая беларуская мова. Спявае яна, гамоніць Ад радасці гучна звоніць. Узрывае ўвесь свет набатам, Калі брат ідзе на брата. Ды рэхам – па ўсёй планеце Гудзе, калі дзесь на свеце Сумленне губляюць людзі. Крычыць, калі ў горы, ў спудзе, Узняўшы да неба вочы, Дзіця па руінах крочыць… Мая беларуская мова – Для ран набалелых замова. Калі часам душу скалечаць, Яна тыя раны залечыць: Пяшчотай сваёй датыкнецца Збалелага, шчырага сэрца. Для нашых нашчадкаў замова – Як сцяг, несці роднае слова: Без роднае мовы штандартаў Нічога ў жыцці мы не варты… Святлана Быкава, г.Заслаўе
автор - lanasvet :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|