|
Вілейшчына мая
Ціха Вілія хваляй казыча берагі, І туманны абрус на ракітавых кустах, Росным срэбрам аздобіла раніца лугі, Крылы ў небе раскінуў маўклівы белы птах. Звон малінавы мякка плыве ў далячынь І зліваецца разам са спевам салаўя. Крыж касцёла ўзлятае высока ў неба сінь. Ганаруся табою, Вілейшчына мая! Пахне ліпавым мёдам у парку на гары. Нібы мроя, сцяжынка сюды мяне вяла. І царквы старажытнае белыя муры Мне напомняць пра вечнасць Боскага святла. І маланкавы сполах над лесам уначы, Вецер тонкі ў галінках, як песня салаўя, І раскат Перуновы імчыцца ў далячынь… І вось гэта ўсё разам – Вілейшчына мая! Аер шэпча пра нешта над ціхаю ракой. Смех дзявочы вандроўны чаруе па вясне. І каханне трывожнае, нібыта рукой, Маё сэрца таемна і радасна кране. І ў мроях душа паімчыцца ў далячынь Слухаць дзіўныя песні гарэзы-салаўя. Дыяментамі зорак рассыпле неба сінь Над чароўнай ракою Вілейшчына мая. Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|