|
Рукі
Майму дзядзьку Рукі гэтыя, мазолістыя і шурпатыя, Больш звычныя да касы, да плуга, Пяшчотна гушкалі дзяцей – Кроў і памяць – прадаўжэнне роду. Гэтымі рукамі будаваліся дзівосы – Не палацы і не харомы, А звычайныя вясковыя хаты – Цяпло і радасць людзям. Буйнай вясенняй квеценню, У якой не замаўкае птушыны грай, Пяе хвалу жыццю сад, Любоўна выхаджаны гэтымі рукамі. Гэтыя ж рукі праводзілі Раўнюткія барозны на зямлі, Каб спелым – багатым – калоссем Нанова адрадзілася жыццё. І толькі адна баразна Засталася недааранай – Баразна, праведзеная лёсам На далоні гэтай рукі. Кажура Віктар (г. Вілейка)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|