Побыт
Ідучы ўлегцы па дарогах,
Мне сэрца цешыць успамін,
І быццам бачу зноў з былога:
Дзяцінства вёсачку, язмін,

Кіёк бабульчын каля хаты,
Асот знямелы ля гумна
І продкаў побыт зухаваты,
Дзе ўсё спявала дацямна.

Дзе пад гармонікі да ночы
Луналі песні каля хат,
Дзе кожны ў танцы быў ахвочы,
Плыў нават месяц наўздагад...

Змяніў напрамак час імклівы –
Свой шлях праклаў на гарады,
І быт вясёлы, гаманлівы
Пакінуў вёскі назаўжды.

Няма ля хат сустрэч гамонкіх,
Без іх сумуюць салаўі,
І ў сівізне таполяў гонкіх
Вятрыскі спеў свой завялі.

Мне вершам хочацца аддзячыць
Гадоў мінулых успамін,
Дзе сноў і мар маіх дзіцячых –
Рачулка, вёсачка, язмін...

Я веру – сум маёй радзімы
Закрэсліць ластаўка крылом,
І песні з гімнам салаўіным
Зноў залунаюць над сялом.

Рэўтовіч Рэгіна
(г. Дзяржынск)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики