Радзіма
Сваю Радзіму мы не выбіраем,
Яна, як маці родная – адна,
Шануем, беражом усё, што маем,
Як нашы продкі бераглі яе здаўна.

Так шчыра бераглі і захавалі,
Прыроды непаўторнай прыгажосць,
Што і цяпер яе не сапсавалі
Чужая безадказнасць, зайздрасць, злосць.

Нібыта ў казцы, векавыя пушчы,
Азёры з чыстаю, жывой вадой,
Тут вольна адчуваюць сябе птушкі,
Да рэчкі йдуць звяры на вадапой.

Ва ўсе куткі Зямлі вядуць дарогі,
Растуць пад небам цуда-гарады,
Пераадольвае шматлікія парогі,
Сучаснік наш – удалы, малады.

Накіраваліся ў будучыню смела,
Усе, хто да разумнага імкнецца,
Хто хоча, каб яго зямля квітнела,
Хто мае чулае і трапяткое сэрца.

У кожнага, хто нарадзіўся, ёсць Радзіма,
Сваё адзінае, святое месца,
Дзе мова родная чутна ва ўсёй краіне,
Мая ж Радзіма – Беларусь завецца.

Будчан Кацярына
(г. Нясвіж)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики