|
Твае карані
Гімн школе На імгненне душа замірае, Разліваецца ў сэрцы цяпло. Па знаёмых сцяжынках ступаю, Дзе дзяцінства калісьці прайшло. У далонях яно нас люляла І дарыла нябачаны рай, Мар салодкіх віхуру ўздымала – І пачуцці лілі цераз край! Сэрцу мілая, родная хата, Сад і луг аксамітны такі! Падарункі, прысмакі на свята, І пакуль што жывыя бацькі… Збажына пазалотай вітае, У паклоне хіне каласы, Хор птушыны здалёк сустракае Галасамі дзівоснай красы. І цяпер дарагая зямліца Ў невыказных пачуццях жыве. Дазваляе знутры асвяціцца, Калі зноўку прыйсці да яе. Кожны крок, подых ветру смакую – Усё цешыць, куды ні зірні… Не шукайце старонку святую – Там яна, дзе твае карані. Мароз Галіна (г. Лагойск)
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|