Мы ёсць, мы – беларусы
Вякамі кпілі з нас
І паасобку, і хаўрусам.
Ды чуўся Каліноўскага адказ:
«Мы ёсць, мы – беларусы!»
Вынішчалі нас швед і лях,
Чужынская мова была прымусам,
Ды рэха галёкала па лясах:
«Мы ёсць, мы – беларусы!»
Спустошвала нас іншаземцаў раць,
Ляжала зямля, бы пасля землятрусу.
Ды той, хто яшчэ мог устаць,
Хто мог зброю трымаць,
Гарлаў:
«Мы ёсць, мы – беларусы!»
Зведаўшы Курапаты і Салаўкі,
Бярозы Картузскія і Хатыні,
Мы ёсць, мы будзем ва ўсе вякі,
Бо на гэтай зямлі – нашы святыні!

Рунцэвіч Уладзімір
(г. Мар’іна Горка, Пухавіцкі раён)
автор - breyvera  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики