|
О Час-уладар, ты раскінь свае чары,
О Час-уладар, ты раскінь свае чары, Вярні на імгненне мяне ў Баяры! У родную вёску, ва ўтульную хату, Зрабі маладымі матулю і тату. З сябрамі на санках дай мне павазіцца, З гары Гарадок дай у даль падзівіцца. А потым з марозу каптан скінуць з плеч І з кошкай залезці на цёплую печ. У садзе пагрызці дай яблыкаў, сліваў, У грыбы дай схадзіць ажно ў Доўгія Нівы. Яшчэ папрашу мне рыбацкай удачы – На возеры Мядзел дзянёк парыбачыць. Адказвае Час, сапучы на бягу: – Вяртацца назад я ніяк не магу. А потым здалёку пачулася мне: – Свае ты Баяры пабачыш у сне! Броска Вячаслаў (г. Мядзл )
автор - breyvera :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|