Ганаруся табой, сталiца
Мінск прыгожы, утульны, гасцінны,
Захапляе сваёй чысцінёй,
Ён уражвае з першай хвіліны
Цеплынёй жыхароў, дабрынёй.

Тут усмешкамі свецяцца твары,
Тут каштанаў і ліп не злічыць,
Тут зялёныя скверы, бульвары
Запрашаюць гасцей адпачыць.

Родны Мінск тэатральны, спартыўны,
Старадаўні, але малады –
Гэты горад у сэрцы адзіны,
Ён прыгожы ў любыя гады.

Асаблівая добразычлівасць,
Уласцівая ўсім жыхарам,
Гэта марка твая, асаблівасць:
Мінск спакойны, бяспечны, як храм.

Памяркоўны да розных рэлігій,
Як сяброў, ён прымае гасцей.
Тут ніколі не будзе адлігі:
Мінск не дасць замарозіць сябе.

Адусюль ён сагрэты каханнем:
Закаханыя дораць цяпло.
Правядзіце ва ўсіх апытанне –
Сапраўды, так заўсёды было.

Горад ветлівы, горад пачцівы,
Ён не кіне цябе аднаго.
Сустракаюцца казкi i дзівы
На шырокіх праспектах яго.

Я табой ганаруся, сталiца!
Гэта больш, чым прызнанне ў любві:
Мне прыемна табой ганарыцца,
Доўга-доўга, шчасліва жыві!!!


20.11.2015


На конкурс
Прызнанне ў любві: "Ганаруся табой, сталіца!"


Махнач Сяргей, п.Калодзiшчы, Мiнскi раён
автор - М-Волос  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики