Я рэдка пішу пра каханне
Я рэдка пішу пра каханне,
Сяброўства, Радзіму, бацькоў,
Бо гэта не проста прызнанне –
Маленне, што спета наноў.
За кожным найменнем – асоба,
За словам – і радасць, і боль,
А вершы – яны толькі спроба
У заўтра складаць бандэроль.
З кахання не зробіш пакунак,
Сяброўства не ўкруціш з бакоў,
Не створыш Радзімы рахунак,
За шкло не схаваеш бацькоў,
Каб нехта не змог іх параніць,
Не знішчыў бы ветразь надзей:
Сурочыць, ламаць і паганіць –
Ёсць звычка такая ў людзей.
Таму я маўчу пра каханне,
Сяброўства, Радзіму, бацькоў,
Бо гэта – не проста прызнанне…
Маленне, што спета наноў…

Мацюк (Ганушкіна) Бажэна (г. Вілейка)
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики