Чаму людзей па вуліцы вясковай пагналі...
Барысу Манцэвічу

Чаму людзей па вуліцы вясковай
Пагналі, як жывёлу, да хлява? –
Адказ не ведаў розум хлапчуковы:
Гадоў было малому толькі два.

Усіх мужчын, сярод якіх быў тата,
Паставілі ў шарэнгу да сцяны.
Пасля чаргі кароткай з аўтамата
На дол упалі мёртвымі яны.

Хлапчук схаваўся за шырокім плотам.
Яго не згледзеў карнік у траве.
Усіх аднавяскоўцаў немцы потым
Падпаляць у зачыненым хляве.

Слуп чорны над вясковым наваколлем
Узвіўся знакам гора і бяды.
Такое не забудзецца ніколі,
Трывожыць будзе памяць праз гады.

Хто за тугу дзіцячую адкажа?
Па тварыку дрыжачаю рукой
Размазваў слёзы, змешаныя з сажай,
Хлапчук ля папялішча над ракой.

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)



автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики