МАЯ ХАТА
Не адпускае мяне хата
Жыць у кватэры да вясны,
Тут будні ўсе нібыта свята,
Чароўныя тут бачу сны.
А сцены пахнуць шчэ смалою,
У акенца сонейка глядзіць.
Адпачываю я душою,
І сэрца болей не баліць.
Па горкай долі, па нястачы,
Па марах згубленых маіх,
Як засумую – дождж заплача,
І мы галосім удваіх.
Працягне мне каліна гронку,
Кош спелых яблык падбяру.
Люблю я мілую старонку
І хату родную сваю.

Валасевіч Людміла (г. Барысаў)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики