БАЦЬКАЎ СОН
Страшным быў гэты сон.
Напрасткі праз балота
Поўз штрафны батальён
Да калючага дроту.

За ракой вышыня
Ў хмызняковых разводах.
Ранкам гэтага дня
Трэба ёй авалодаць.

А наперадзе брод
Праз імклівую Проню
Пільнаваў кулямёт
На шырокім адхоне.

Жоўтых трасераў рой
Над галовамі роты
Завываў над гарой
Пашчай шэрага дота.

Ні паўкроку назад,
Бо па спінах іх потым
Свой жа заградатрад
Дасць чаргу з кулямёта.

У балотнай гразі?
Лёду гойстрая плаха.
Сам зубамі грызі
Дрот калючага жаху.

Ад адчаю – рыўком
Па лядовай талерцы,
І халодным штыком
У варожае сэрца

Фрыцаў біў батальён
На абрыве затона…
Страшным быў гэты сон…
Больш няма батальёна.

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)
скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики