СТРАЧАНАЯ ПАМЯЦЬ
Ажына запляла з гадамі
Прамежкі між калматых хвой.
Узгоркі роўнымі радамі
Каля балоцвіны з дрыгвой.

Былых зямлянак лазарэтных
Імхом зарослыя ірвы,
І праз стагоддзе ледзь прыкметна
Сцяжынка ўецца між травы.

У цэнтры – з камянёў каплічка
І крыж работы каваля.
Гарыць у нішы свечкі знічка,
Амаль нябачная здаля.

Вакол маленькага Заброддзя,
Няведама з чые віны,
Ляжаць, забытыя ў народзе,
Сляды Вялікай той вайны.

Спаўзае неба зорным пухам
За Нарачанку ў небасхіл,
І толькі па начах сіпуха
На дрэвах стогне між магіл.

Цанунін Уладзімір (г. Вілейка)скачать dle 11.3
автор - karirina.3  ::   просмотров -   ::   комметариев - 0
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?


Показать все опросы

Наши друзья
Счетчики