|
ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Бачыў край наш свабодным і шчасным, Быў прарокам — адзін між сыноў... Абарвалася песня дачасна: Не дапеў, не паспеў — і пайшоў. Шлях бясконцы туды, дзе чакаюць Нашы продкі ў туманнай смузе. Клікнеш — рэха замоўкне ў адчаі Ды застыне ў журботнай тузе. Бо адзіны ўладар там — Арахна — Павуціну ўсё тчэ забыцця, Там жывое становіцца прахам, Марным — радасць і слодыч жыцця. Ты ж, бунтар, скаланаў да асноваў Звыклы лад нематы, вечных сноў, Сакавітым сваім, родным словам Даў надзею знявераным зноў. І вярнуўся — адтуль! — у Айчыну, Каб ніколі яе не кідаць... Трапяткія пялёсткі шыпшыны Жыццядайным агнём зноў гараць. Віктар Кажура (г. Вилейка)
автор - karirina.3 :: просмотров - :: комметариев - 0
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
|
Навигация
Популярное
Голосование:
Какие стихи Вам больше нравятся?
Наши друзья
Будут)
{sape_links}
Счетчики
|